На баль у хату-пяцісценку я прыйшоў. Сядзеў вясёлы. З правага боку быў у мяне паважаны сват. З левага боку была ў мяне харошая свашка. І сам цымбаліста быў ласкавы са мною. Па хаце ж, прад вачыма ў мяне, пайшоў пышны карагод. Усе яны былі ў белым, вышываным, у кралях і маністах, у вянкох з каснікамі. Самавітыя, раджайныя… І ўсе — жонкі знатных гаспадароў. І вось прыгледзіўся я — і скура сшорхла ў мяне ад жаху… жоўтыя, мёртвыя твары… Мерклыя, згаслыя вочы… Ходзяць — трупы жывыя… І зацягнулі па-вясельнаму жудасную мёртвую песню: — Зя-лё-ны вя-но-чак!.. * * * Аллегория Максима Ивановича Горецкого, классика белорусской литературы. Репрессирован. Расстрелян 10 февраля 1938 г. В СССР издавался. На белорусском языке издано собрание сочинений в четырез томах (с дополнительным томом без нумерации). На русском вышло несколько книжек и ''Избранное'', самое полное русскоязычное издание.
Епiскап Баранавіцкі Васіль (Касьцюк), bishopvkostiuk@gmail.com